Мэдаль за здушэньне польскага мецяжу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэдаль за здушэньне польскага мецяжу
Remove ads

Мэдаль «за здушэньне польскага мецяжу» (па-расейску: Медаль «За усмирение польского мятежа») — узнагарода Расейскае імпэрыі, якою адзначалі ўдзельнікаў здушэньня Студзеньскага паўстаньня.

Хуткія факты Арыгінальная назва, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Узнагарода была ўведзеная загадам імпэратара Аляксандра II 13 студзеня [ст. ст. 1 студзеня] 1865 для адзначэньня ўдзельнікаў бітваў супраць паўстанцаў 1863—1864 рокаў.

Мэдаль меў адну ступень, але два варыянты, якія адрозьніваліся колерам: сьветла- ці цёмна-бронзавым, якімі ўзнагароджваліся розныя групы ўдзельнікаў.

Падставы ўзнагароджваньня

Узнагароды сьвятлейшага колеру атрымалі вайскоўцы ўсіх званьняў ад генэралаў да шарагоўцаў; жаўнеры пагранічнай варты; маларасейскіх казацкіх палкоў Чарнігаўскай і Палтаўскай губэрняў; коннай сотні міліцыі Дзьвінскага і Рэжыцкага паветаў; мэдыкі, вайсковыя сьвятары, якія ў 18631864 бралі ўдзел у бітвах з паўстанцамі або знаходзіліся ў войсках. Мэдаль уручаўся таксама адстаўным ніжнім чынам і асобам усіх саслоўяў, у тым ліку й сялянам, якія змагаліся са зброяй у руках. Паводле загаду 29 студзеня 1877 яго таксама ўручылі ўсім вайскоўцам марскога ведамства, якія ў пэрыяд паўстаньня знаходзіліся на суднах ля берагоў Курляндыі.

Цёмна-бронзавыя мэдалі атрымлівалі цывільныя і вайсковыя ўраднікі, якія ў 1863—1864 служылі на тэрыторыі Царства Польскага і Заходняга краю і ня бралі непасрэднага ўдзелу ў бітвах, аднак сваімі дзеяньнямі дапамагалі здушэньню паўстаньня. Уручаўся гэты мэдаль таксама іншым жыхарам, якія супрацоўнічалі з расейскай адміністрацыяй і войскам.

Агулам было выбіта 368 133 штукі мэдалёў сьветла-бронзавага і 231 221 штука цёмна-бронзавага колераў.

Remove ads

Апісаньне

Мэдаль акруглы, дыямэтрам 28 мм, выкананы са сьветлай і цёмнай бронзы.

На авэрсе знаходзіцца герб Расеі — дзьвюхгаловы чорны арол, укаранаваны царскаю каронай, які трымае ў капцюрах скіпэтар і дзяржаву. На грудзёх арла герб Маскоўскага княства — шчыт з выявай сьвятога Юрыя, які перамагае цмока.

На рэвэрсе ў цэнтральнай частцы знаходзіцца дата 1863—1864, а ўздоўж рабра надпіс «За здушэньне польскага мецяжу» (рас. За усмирение польскаго мятежа). Між пачаткам і канцом надпісу зьмешчаная маленькая чатырохпялёсткавая разэтка.

Мэдаль выдаваўся на стужцы колераў дзяржаўнага сьцягу (Раманаўскай стужцы) — бела-аранжава-чорнай для нашэньня на грудзёх.

Глядзіце таксама

  • Польскі знак адзнакі за вайсковыя заслугі

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads