Чарнігаўская губэрня
губэрня Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарнігаўская губэрня — губэрня Расейскае імпэрыі. Створаная ў 1802 годзе ў выніку падзелу Маларасейскай губэрні на Чарнігаўскую й Палтаўскую. Плошча складала 52 396 км², насельніцтва — 2 298 000 чалавек (паводле перапісу 1897 году).
У 1919 годзе чатыры паўночныя паветы са зьмешаным беларуска-расейскім насельніцтвам (Сураскі, у якім беларусы складалі амаль 70 % насельніцтва, Мглінскі, Навазыбкаўскі і Старадубскі) адыйшлі да Гомельскай губэрні РСФСР, а ў 1923-1926 гадох перададзеныя ў склад Бранскай губэрні.
У 1925 годзе Чарнігаўская губэрня была ліквідаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Глухаўскай, Канатопскай, Нежынскай і Чарнігаўскай акругаў Украінскай ССР. У 1932 годзе на асноўнай частцы тэрыторыі былой Чарнігаўскай губэрні была ўтворана Чарнігаўская вобласьць.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
- Асьцёрскі павет
 - Барзьнянскі павет
 - Глухаўскі павет
 - Гараднянскі павет
 - Казялецкі павет
 - Канатопскі павет
 - Кралявецкі павет
 - Мглінскі павет
 - Нежынскі павет
 - Ноўгарад-Северскі павет
 - Навазыбкаўскі павет
 - Сасьніцкі павет
 - Старадубскі павет
 - Сураскі павет
 - Чарнігаўскі павет
 
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

