Мэліса Варгас

кубінска-турэцкая валейбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэліса Варгас
Remove ads

Мэлі́са Тэрэ́са Ва́ргас Абрэ́ў (па-гішпанску: Melissa Teresa Vargas Abreu; 16 кастрычніка 1999 году) — кубінска-турэцкая валейбалістка, бакавая нападніца клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Турэччыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачала займацца валейболам у веку 8 гадоў у школьнай сэкцыі[1]. У 2012 годзе далучылася да мясцовага клюбу «Сьенфуэгас», а таксама была залічаная ў склад моладзевай зборнай Кубы. У 2015 годзе Варгас склала прафэсійны кантракт з чэскім клюбам «Просьцеёў», які быў ўзгоднены з Кубінскай фэдэрацыяй валейболу. У 2016 годзе, атрымаўшы траўму пляча падчас гульні за чэскі клюб, Варгас вярнуўся на радзіму дзеля лекаваньня[1]. Выявіўшы, што на Кубе бракуе неабходных сродкаў, яна бяз згоды мясцовай фэдэрацыя зьвярнулася па лячэньне ў іншае месцы, пасьля чаго Кубінская фэдэрацыя наклала на яе чатырохгадовую забарону праз «абразьлівае і недысцыплінаванае стаўленьне да сваёй краіны»[2]. У 2018 прыядналася да турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ», атрымаўшы на наступны год грамадзянства гэтай краіны. Пасьля некалькі разоў абараняла колеры кітайскага клюбу «Цяньцзінь Бахай Банк», але вярталася ў стамбулькі клюб.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads