Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма
Remove ads

Мэмарыя́льная царква́ ка́йзэра Вільге́льма (па-нямецку: ням. Kaiser-Wilhelm-Gedächtniskirche або каротка Gedächtniskirche — Гедэхтніскірхе) — пратэстанцкая царква ў Бэрліне на бульвары Курфюрстэндам, адзін з сымбаляў сталіцы Нямеччыны і адна з самых любімых цэркваў бэрлінцаў.

Славутасьць
Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма
Thumb
Краіна
МесцазнаходжаньнеШарлётэнбург-Вільмэрсдорф
КанфэсіяЭвангельская царква Нямеччыны[d]
ЭпархіяЭвангельская царква Бэрліну, Брандэнбургу і Сылескай Верхняй Лужыцы[d] 
Архітэктурны стыльнэараманскі стыль і міжнародны стыль[d]
Аўтар праектуФранц Швэхтэн[d] і Эган Аерман[d]
ЗаснавальнікВільгельм II
Дата заснаваньня1891
Дата скасаваньня1943
Статускультурны помнік[d] і помнік архітэктурнай спадчыны[d]
Сайтgedaechtniskirche-berlin.de
Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма на Вікісховішчы

Мэмарыяльная царква была збудаваная па праекце архітэктара Франца Швэхтэна ў 1891—1895 гг. у гонар першага нямецкага кайзэра Вільгельма I на загад ягонага ўнука, апошняга кайзэра Нямеччыны Вільгельма II. Доўгі час яна была самай высокай царквой Бэрліна (ейная вышыня складала 113 м).

Аднак у сярэдзіне XX ст. царквы наканавана было стаць мэмарыялам разбурэньня і стварэньня. 23 лістапада 1943 году ў царкве ішла пропаведзь на тэму «Усё мінае!», а празь некалькі гадзінаў храм быў разбураны ў выніку бомбавага налёту саюзьнікаў.

Калі пасьля вайны паўстаў плян пабудаваць на месцы разбуранай царквы новы будынак, толькі адна са шматлікіх бэрлінскіх газэтаў атрымала больш за 47 тысячаў гнеўных лістоў пратэсту.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads