Мэмарыяльны дом-музэй Максіма Багдановіча (Яраслаўль)

літаратурны музэй у Яраслаўлі (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэмарыяльны дом-музэй Максіма Багдановіча (Яраслаўль)
Remove ads

Мэмарыяльны дом-музэй М. Багдановіча (па-расейску: Мемориальный дом-музей М. Богдановича), афіцыйна — Цэнтар беларускай культуры. Музэй Максіма Багдановіча (рас. Центр белорусской культуры. Музей Максима Богдановича) — літаратурны музэй у Ярослаўлі, створаны ў мэмарыяльным доме клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, дзе з 1912 па 1914 рокі жыла сям’я Багдановічаў. На цяперашні час гэта адзіны ў Яраслаўлі музэй літаратурнага профілю.

Хуткія факты Філія, Месцазнаходжаньне ...
Аб’ект культурнай спадчыны Расеі:
7600026000
Remove ads

Мінуўшчына

Музэй адкрыты ў сьнежні 1992 року. Першымі наведнікамі сталі беларусы, якія жывуць на яраслаўскай зямлі. Яны пачалі зьбіраць пры музэі бібліятэку выданьняў беларускіх аўтараў, у тым ліку па-беларуску, відэатэку і фанатэку, прыносілі экспанаты для этнаграфічнай калекцыі.

У 1995 року музэй пашырыў свае функцыі і займеў статус Цэнтру беларускай культуры, а ў 1998 року на ягонай базе створаная яраслаўская рэгіянальная грамадзкая арганізацыя расейска-беларускай дружбы «Сяброўства». Тут можна пачуць беларускія сьпевы, пачытаць кнігі беларускіх аўтараў, азнаёміцца з выданьнямі беларускай прэсы. У Цэнтры ладзяцца Дні нацыянальнай беларускай кухні, музычныя і паэтычныя вечары, сьвяты, прысьвечаныя адметным датам беларускай гісторыі.

Remove ads

Дзейнасьць

Каля дзевяноста адсоткаў наведнікаў музэю — навучэнцы. Таму адной з асноўных задачаў Цэнтру беларускай культуры ёсьць знаёмства шкаляроў зь іншымі культурамі, фармаваньне мэханізму ўспрыняцьця іншых культурных традыцый, разбурэньне стэрэатыпу нэгатыўнага ўспрыманьня чужой культуры. Музэй стаў рэгулярнай пляцоўкай для рэалізацыі праектаў Яраслаўскага рэгіянальнага аддзяленьня агульнарасейскай грамадзкай арганізацыі «Асамблея народаў Расеі»: зладжаньне круглых сталоў і канфэрэнцыяў да Дню славянскай пісьмовасьці і культуры, правядзеньне народных каляндарных сьвятаў. Музэй актыўна супрацоўнічае з такімі этнакультурнымі арганізацыямі, як: Цэнтар адраджэньня расейскай культуры і традыцыяў «Петрапаўлаўская слабада», Украінскае культурна-асьветніцкае таварыства «Просвіта», Рэгіянальнае культурна-асьветніцкае таварыства «Дом польскі».

Супрацоўнікі музэю сталі ініцыятарамі двух значных аўтарскіх праектаў. У 2010 року на сродкі гранту губэрнатара Яраслаўскай вобласьці был рэалізаваны міжнародны праект «Супольнасьць народаў — супольнасьць культураў», у якім узялі ўдзел больш за дзьве тысячы чалавек. У 2011 року да стадваццацігодзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча і дваццацігодзьдзя СНД быў распрацаваны і рэалізаваны праект «Вянок дружбы», пакліканы пазнаёміць жыхароў Яраслаўскай вобласьці з культурай краінаў СНД.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Мэмарыяльны дом-музэй Максіма Багдановіча (Яраслаўль)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads