Яраслаўская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ярасла́ўская во́бласьць (па-расейску: Ярославская область) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, які разьмешчаны ў цэнтры Рускай раўніны, у Волгі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Яраслаўль. Гістарычна вобласьці папярэднічала Яраслаўская губэрня, заснаваная у 1777 годзе. Вобласьць была створаная ў 1936 годзе. Рэльеф вобласьці пераважна раўнінны.
Remove ads
Геаграфія
Яраслаўская вобласьць разьмешчана на поўначы эўрапейскай часткі Расеі, у цэнтры Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Мяжуе з Уладзімерскай, Валагодзкай, Іванаўскай, Кастрамской, Маскоўскай, Цьвярской абласьцямі. Адлегласьць ад абласнога цэнтра да Масквы складае 282 км.
Клімат
Клімат, у сілу геаграфічнага становішча ёсьць умерана-кантынэнтальны[2]. Лета — адносна цёплае, кароткае; зіма — умерана халодная, працяглая.
Гідраграфія
Уся тэрыторыя вобласьці належыць да басэйна адной з найбуйнейшых рэкаў Расеі — Волгі, якая злучае рэгіёны Балтыйскага, Белага, Касьпійскага, Чорнага й Азоўскага мораў, ейная працягласьць на тэрыторыі вобласьці складае 340 км. Волга зарэгулюецца плацінай і стала практычна ланцугом вадасховішчаў.
Remove ads
Гісторыя
У другой палове I тысячагодзьдзя н. э. тэрыторыя краю засяляецца фіна-вугорскім народам мера. У IX—X стагодзьдзі Верхняе Паволжа пачынае мірна засяляцца славянамі, гэта былі прадстаўнікі ільменскіх славенаў і крывічоў, яны паступова зьмешваліся зь меранамі. Першым з гарадоў, які ўзьнік на тэрыторыі краю, быў разьмешчаны на возеры Нера Растоў, які згадваецца ў летапісе ўжо ў 862 годзе. Сюды кіеўскія князі пасылалі князя альбо намесьніка, які кіраваў усёй Паўночна-ўсходняй Русьсю. У 991 годзе была заснавана Растоўская япархія — адна з найстарэйшых на Русі. Не пазьней за 1010 год растоўскі князь Яраслаў Уладзімеравіч заснаваў на Волзе горад Яраслаўль. У пачатку XIII стагодзьдзя на ўдзельныя княства распалася й Паўночна-Ўсходняя Русь; асноўнымі княствамі на тэрыторыі сучаснай Яраслаўскай вобласьці былі Пераслаўскае (1175—1302), Растоўскае (1207—1474), Угліцкае (1216—1605) і Яраслаўскае (1218—1471), якія паступова раздрабіліся на яшчэ больш дробныя ўдзелы. У лютым 1238 году Паўночна-Ўсходняя Русь была спустошана падчас татара-мангольскага нашэсьця.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць насельніцтва складае 1 272 468 чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва — 35,9 чал. на км² (2010), доля гарадзкога насельніцтва — 81,8% (2009). Нацыянальны склад: расейцы (95,15%), украінцы (1%), татары (0,45%) і іншыя.
Эканоміка
Яраслаўская вобласьць уваходзіць у лік найбольш разьвітых у прамысловым дачыненьні да рэгіёнаў краіны. Каля 300 яраслаўскіх прадпрыемстваў маюць фэдэральны значэньне й зьяўляюцца лідэрамі ў сваіх галінах. Асноўныя мінэральна-сыравінныя рэсурсы вобласьці ёсьць кварцавы пясок, жвір, торф, мінэральныя воды, вапнавыя туфы, тонкія істужачныя гліны, мінэральныя фарбы. Вядучымі галінамі прамысловасьці вобласьці зьяўляюцца машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная й нафтахімічная прамысловасьць[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads