Мэнтар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мэнтар (стар.-грэц. Μέντωρ) — пэрсанаж старажтнагрэцкай міталёгіі[1][2] з вострава Ітака — сын Алкіма[3], стары сябра Адысэя, які, адпраўляючыся ў Трою, даручыў Мэнтару клапаціцца пра дом і гаспадарства. Таму Мэнтар стараўся перашкаджаць дакучлівым жаніхам Пэнэлёпы; ён жа быў выхавальнікам Тэлемаха, сына Адысэя.

У Гамэра зьнешнасьць Мэнтара часта прымае прыхільная да Адысэя багіня Атэна, зьяўляючыся Адысэю альбо Тэлемаху. Так, у выглядзе Мэнтара Атэна дапамагае Адысэю ў яго барацьбе з жаніхамі і імкнецца замірыць яго з народам; пад выглядам Мэнтара яна суправаджае Тэлемаха ў Піляс[4], у Пілясе вылятае арлом[5]. На Ітаке Атэна прымае вобраз Тэлемаха, затым пераўтвараецца ў ластаўку[6]

Імя Мэнтар часта ўжываецца як агульнае імя, у сэнсе настаўніка альбо кіраўніка юнацтва.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads