Мюлюз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мюлюз (па-француску: Mulhouse, па-нямецку: Mülhausen — Мюльгаўзэн) — горад у Францыі, найбуйнейшы горад дэпартамэнту Верхні Райн, у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Эльзас). Насельніцтва гораду складала 108 999 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год.
Remove ads
Remove ads
Геаграфія
Горад месьціцца на ўсходзе краіны, амаль на мяжы з Швайцарыяй і Нямеччынай.
Гісторыя
Паводле легенды горад быў заснаваны ў 58 годзе да н. э., але першыя пісьмовыя згадкі пра Мюлюз датуюцца XII стагодзьдзем. Горад быў часткай паўднёвага эльзаскага графства Зундгаў у складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. З 1354 па 1515 гады Мюлюз быў часткай Дэкаполю, аб’яднаньня дзесяці вольных імпэрскіх гарадоў у Эльзасе. Горад далучыўся да Швайцарскай Канфэдэрацыі ў 1515 годзе, таму, калі ў 1648 годзе паводле Вэстфальскага пагадненьня ў Зундгаў быў далучаны да Францыі, горад застаўся анклявам у складзе Швайцарыі. Аднак паводле галасаваньня грамадзянаў гораду 4 студзеня 1798 году горад стаў часткай Францыі.
Пасьля перамогі Прусіі ў Франка-прускай вайне Мюлюз быў далучаны да Нямецкай імпэрыі, як частка тэрыторыі Эльзас-Лятарынгія, якая праіснавала з 1870 па 1918 гады. Горад быў на некаторы час заняты францускімі войскамі 8 жніўня 1914 году ў пачатку Першай сусьветнай вайны, але яны былі вымушаныя адступіць праз два дні пасьля бітвы пры Мюлюзе.
Разьвіцьцё гораду базавала ў асноўным спачатку на пашырэньні тэкстыльнай прамысловасьці, а затым на хімічнай прамысловасьці й машынабудаваньні, пачынаючы зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Мюлюз доўгі час называлі францускім Манчэстэрам.
Remove ads
Славутасьці
- Музэй друку на тканінах
- Музэй выяўленчага мастацтва
- Францускі чыгуначны музэй
- Музэй аўтамабіляў братоў Шлюпф
Вядомыя ўраджэнцы
- Ёган Гэнрых Лямбэрт
Галерэя
- Катэдра Сэнт-Эт’ену
- Кампус Верхня-эльзаскага ўнівэрсытэта
- Мюлюскі трамвай
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads