Эльзас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эльзас
Remove ads

Эльзас (па-француску: Alsace, па-нямецку: Elsass) — былы адміністрацыйны рэгіён і гістарычны рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Меў межы на поўначы й усходзе зь Нямеччынай, на поўдні — са Швайцарыяй, на паўднёвым захадзе — з былым рэгіёнам Франш-Камтэ, на захадзе — з былым рэгіёнам Лятарынгія. Плошча 8280 км². Насельніцтва складала па стане на 2012 год 1 859 869 чалавек. Каля 40% жыхароў валодаюць эльзаскім дыялектам нямецкай мовы[1]. У склад рэгіёну ўваходзілі 2 дэпартамэнты: Ніжні Райн і Верхні Райн. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Страсбург (275 718 жыхароў). Буйным горадам зьяўляецца таксама Мюлюз (112 063 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам зь Лятарынгіяй і Шампаньню-Ардэнамі ў склад новаўтворанага рэгіёну Гранд-Эст (Страсбург стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads