Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максіміляна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мю́нхэнскі ўнівэрсытэ́т Людвіга-Максіміляна (па-нямецку: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхэне, Нямеччына. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максыміляна Ёзэфа I.
Remove ads
Мінуўшчына
Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1472 року ў месьце Інгальштаце герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагодзьдзяў быў цэнтрам антырэфармацыйнага руху.
У 1800 р. курфюрст Максімілян Ёзэф IV (пазьней кароль Максімілян Ёзэф I) перанёс унівэрсытэт у места Ляндсгут. Толькі ў 1826 р. унівэрсытэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.
Падчас Другой сусьветнай вайны ва ўнівэрсытэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.
Remove ads
Сучаснасьць
Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[1]. У склад унівэрсытэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафэсараў. Гадавы бюджэт унівэрсытэту складае прыкладна адзін мільярд эўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўнівэрсытэцкай клінікі.
У Мюнхэнскім унівэрсытэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спэцыяльнасьцяў.
Факультэты
- Каталіцкага багаслоўя
- Эвангельскага багаслоўя
- Юрыспрудэнцыі
- Эканомікі і арганізацыі вытворчасьці
- Эканомікі народнай гаспадаркі
- Мэдыцыны
- Вэтэрынарны
- Гісторыі і мастацтвазнаўства
- Філязофіі, тэорыі навукі, рэлігіязнаўства
- Псыхалёгіі і пэдагогікі
- Культуралёгі
- Мова- і літаратуразнаўства
- Грамадазнаўства
- Матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі
- Фізыкі
- Хіміі і фармацэўтыкі
- Біялёгіі
- Прыродазнаўчы
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads