Міжзем’е

кантынэнт у легендарыюме Толкіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжзем’е
Remove ads

Міжзе́м’е — уяўны сьвет, прыдуманы й апісаны брытанскім пісьменьнікам Джонам Рональдам Руэлам Толкінам у сваіх кнгіах. Цалкам адбываюцца ў Міжзем’і падзеі, апісаныя ў «Хобіце» ды «Ўладары Пярсьцёнкаў», часткова — у «Сыльмарыльёне» ды «Няскончаных казаньнях». Тым ня меней, Міжзем’е — толькі цэнтральны кантынэнт значна большага сьвету Арды.

Хуткія факты «Хобіт» «Уладар Пярсьцёнкаў», Стваральнік ...

Толкін стварыў некалькі мапаў Міжзем’я і асобных яго частак, у якіх адбываліся падзеі ягоных твораў. Асноўныя мапы выйшлі ў кнігах «Хобіт», «Уладар Пярсьцёнкаў», «Сыльмарыльён» і «Няскончаныя казаньні». Большасьць падзеяў Першай эпохі праходзілі на субматэрыку Белерыяндзе, які напрыканцы Першай эры быў паглынуты акіянам; Сінія горы на правым краі мапы Белерыянду — тыя самыя горы, што знаходзяцца на левым краі мапы Другой і Трэцяй эпохаў Міжзем’я. Аднак гэтыя мапы адлюстроўваюць толькі малую дзелю ўсяго сьвету; большасьць земляў Руну і Хараду на іх адсутнічаюць, да таго ж існуюць і іншыя матэрыкі.

Толкін неаднойчы зьвяртаў увагу на тое, што Міжзем’е знаходзіцца на нашай Зямлі[1]. Ён апісваў яго як уяўны пэрыяд мінулага нашай плянэты, канец Трэцяй эпохі датаваў прыкладна 6000 гадамі да свайго часу[2], а месцапалажэньне Шыру адпавядала цяперашняй паўночна-заходняй Эўропе (напрыклад, Хобіцак знаходзіўся на той самай даўгаце, што й Оксфард[3]). У іншых лістах ды інтэрвію Толкін называў месцам падзеяў сваіх гісторыяў «іншую рэальнасьць» або «іншую ступень уяўленьня»[1][4]. Тым ня меней, у сваіх апошніх лістах ён схіляўся да месцазнаходжаньня Міжзем’я на Зямлі і атаясамліваў яго зь Мідгардам[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads