Оксфард

горад у Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Оксфард
Remove ads

О́ксфард (па-ангельску: Oxford) — горад у Вялікабрытаніі, сталіца графства Оксфардшыр. Вядомы дзякуючы найстарэйшай у ангельскамоўных краінах і адной з найстарэйшых у Эўропе вышэйшых навучальных установаў — Оксфардзкаму ўнівэрсытэту. Гэты ўнівэрсытэт зьяўляецца другім у рэйтынгу (пасьля Кембрыджу) у Вялікай Брытаніі. У ім навучаліся больш за 50 Нобэлеўскіх ляўратаў. Оксфард месьціцца на беразе Тэмзы. Участак ракі, якая працякае праз горад (10 міль) называюць The Isis. У 2014 г. у горадзе пражывала 158 000 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Гісторыя Оксфарду бярэ свой пачатак з часоў паселішча ў саксонскі час. Назва паходзіць ад старажытнаангельскага слова Oxenaforda, што азначае «брод для валоў», і стасуецца да неглыбокага плыткага месца ракі, дзе маглі праходзіць валы[1]. Горад меў стратэгічнае значэньне праз брод і разьмяшчэньня гораду на рацэ Тэмзе ў месцы ейнага ўтоку ў раку Чэрўэл. Па нарманскай заваёве ў 1066 годзе нарманскі лорд Робэрт Д’Ойлі пабудаваў Оксфардзкі замак у 1071 годзе, каб забясьпечыць кантроль над рэгіёнам[1]. Горад набыў нацыянальнае значэньне ў раньні нарманскі час.

Thumb
Мэртан-каледж Оксфарду паўстаў у 1264 годзе.

Выкладаньне ў горадзе пачалося ў XI стагодзьдзі, а да канца XII стагодзьдзя ў горадзе месьціўся малады Оксфардзкі ўнівэрсытэт[2]. Часам паміж схалястычнай супольнасьцю і горадам узьнікала напружанасьць. Гэтак у 1209 годзе, пасьля таго, як мяшчанін павесіў двух навукоўцаў за меркаванае забойства, шэраг оксфардзкіх навукоўцаў уцяклі і заснавалі Кембрыдзкі ўнівэрсытэт. Канфлікты паміж мяшчанамі і навукоўцамі цягніліся надалей, а іхняй кульмінацыяй стаў бунт у Дзень сьвятой Схалястыкі ў 1355 годзе, за час якога за некалькі дзён загінула каля 93 студэнтаў і мяшчанаў. Оксфард быў абложаны падчас бязладзьдзя ў 1142 годзе[3]. Быўшы пераважна царкоўным горадам, Оксфард моцна пацярпеў ад зьменаў, выкліканых ангельскай Рэфармацыяй. Царкоўныя ўстановы места былі ліквідаваны, то бок гарадзкія манастыры былі зачыненыя ў 1530-х гадах[4]. Рэлігійныя канфлікты беспасярэдне закранулі Оксфард падчас перасьледу Марыі. Тут былі судзімы Оксфардскія пакутнікі за гарэзію. Біскупы Г’ю Латымэр і Нікалас Рыдлі былі спаленыя на вогнішчы ў Оксфардзе ў кастрычніку 1555 году, а былы арцыбіскуп Томас Кранмэр быў пакараны сьмерцю ў сакавіку 1556 году. Помнік віктарыянскай эпохі, Мэмарыял пакутнікам у Сэнт-Джайлз, цяпер ушаноўвае пакутнікаў тых часоў.

Thumb
Відарысы Гай-стрыт у XIX стагодзьдзі.

Оксфард атрымаў статус «сіці» ў 1542 годзе, калі была створаная Оксфардзкая дыяцэзія. У той час капліца каледжа Хрыстовай царквы была пераўтвораная ў катэдру, што афіцыйна дало Оксфарду гарадзкія прывілеі. За час грамадзянскай вайны Карл I зрабіў Оксфард сваёй фактычнай сталіцай (1642—1646), калі перанёс сюды свой двор, выкарыстоўваючы горад у якасьці сваёй рэзыдэнцыі па выгнаньні зь Лёндану[5].

Прамысловы рост гораду пачаўся ў XIX стагодзьдзі, а ў пачатку XX стагодзьдзя ён зазнаў прамысловы бум. Традыцыйнымі галінамі прамысловасьці былі броварства і выдавецкая справа. Да XIX стагодзьдзя асноўнымі працадаўцамі сталі выдавецтва Оксфардзкага ўнівэрсытэту ды іншыя друкарні. У 1910 годзе прадпрымальнік Ўільям Морыс заснаваў аўтамабільную справу ў Оксфардзе, адкрыўшы зборачны завод у Каўлі. Насельніцтва і эканоміка гораду павялічваліся разам з гэтым прамысловым росквітам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads