Сусьветная фэдэрацыя водных відаў спорту
міжнародная фэдэрацыя водных відаў спорту From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сусьве́тная фэдэра́цыя во́дных ві́даў спо́рту (па-ангельску: World Aquatics), раней вядомая як Міжнародная фэдэрацыя плаваньня (па-француску: Fédération internationale de natation), скарочана ФІНА (франц. FINA) — міжнародная фэдэрацыя, якая прызнаецца Міжнародным алімпійскім камітэтам[1] дзеля ладжаньня міжнародных спаборніцтваў па водных відах спорту. Гэта адная зь некалькіх міжнародных фэдэрацыяў, якія кіруюць пэўным відам спорту або дысцыплінай як для МАК, гэтак і для міжнароднай супольнасьці. Сядзіба фэдэрацыі сёньня месьціцца ў швайцарскай Лязане. Паўстала ў 1908 годзе як Міжнародная фэдэрацыя плаваньня, але ў студзені 2023 году атрымала новую назву, як то Сусьветная фэдэрацыя водных відаў спорту[2].
На сёньня фэдэрацыя кантралюе спаборніцтвы па шасьці водных відах спорту, як то па плаваньні, скачках у ваду, гай-дайвінгу, сынхронным плаваньні[3][4], водным пола і плаваньні ў адкрытай вадзе[5]. Фэдэрацыя ладзіць пад сваёй эгідай чэмпіянат сьвету па водных відах спорту.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads