Міжнародны алімпійскі камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) (Comité international olympique) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 23 чэрвеня 1894 году ў Парыжы баронам П’ерам дэ Кубэртэнам дзеля адраджэньня Алімпійскіх гульняў і распаўсюджваньня алімпійскага руху. Штаб-кватэра камітэту знаходзіцца ў Лязане (Швайцарыя). Цяпер МАК — адна з самых вялікіх спартовых арганізацыяў. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь устанавіў зносіны з МАК 9 сакавіка 1992 году.
Штогод, 23 чэрвеня, сьвяткуецца Міжнародны Алімпійскі дзень.
Remove ads
Задачы
Паводле хартыі задачамі МАК ёсьць:
- навучаньне моладзі справядлівай гульні бязь лютасьці;
- падтрымка гульнявых спабораў;
- забесьпячэньне своечасовага і бясьпечнага правядзеньня Алімпійскіх гульняў;
- спрыяньне замірэньню праз гульнявую супрацу зь іншымі ўстановамі;
- захаваньне самастойнасьці і адзінства алімпійскага руху;
- супраціў абмежаваньню алімпійскага руху;
- падтрымка ўдзелу жанчынаў у гульнях;
- супраціў паляпшэньню выніковасьці ў гульнях пры дапамозе лекаў;
- спрыяньне ахове здароўя спартоўцаў;
- супраціў урадаваму й гандлёваму злоўжываньню гульнёй і спартоўцамі;
- заахвочваньне гульнявых зьвязаў і ўрадаў да забесьпячэньня спартоўцаў маёмасьцю і занятасьцю;
- спалучэньне гульні з выхаваньнем і навучаньнем;
- падтрымка Міжнароднай алімпійскай акадэміі.
Remove ads
Кіраваньне
- Нарада. Склікаецца штогод. Складаецца найбольш з 115 чальцоў: да 70 не зьвязаных з пасадамі, 15 спартоўцаў, 15 прадстаўнікоў міжнародных гульнявых зьвязаў, 15 ад краёвых камітэтаў. Правамоцная пры ўдзеле больш як паловы чальцоў. Ухваляе пастановы большасьцю пададзеных галасоў. Абірае чальцоў МАК, Управу, аўдытара ды места правядзеньня Алімпійскіх гульняў. Устанаўлівае ды касуе зносіны зь іншымі ўстановамі.
- Управа. Складаецца з старшыні, 4 намесьнікаў ды 10 іншых чальцоў, абраных на 4 гады. Ухваляе штогадовы каштарыс ды захоўвае справаздачы аб усіх пасяджэньнях МАК. Выконвае пастановы Нарады аб правядзеньні гульняў. Аднойчы на 2 гады ладзіць сустрэчы зь міжнароднымі гульнявымі зьвязамі ды краёвымі камітэтамі[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads