Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнаро́дны камітэ́т Чырво́нага Кры́жа — гуманітарная арганізацыя, якая дзейнічае ва ўсім сьвеце, зыходзячы з прынцыпу нэўтральнасьці і бесстароннасьці. Яна абараняе і дапамагае пацярпелым ва ўзброеных канфліктах і ўнутраных беспарадках, зьяўляецца часткай Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Арганізацыя была заснаваная ў 1863 годзе швайцарцам Анры Дзюнанам.
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэнэве.
Прадстаўніцтвы арганізацыі, дзе разам працуюць больш за 12 тысячаў чалавек, знаходзяцца ў каля 80 краінах сьвету. У выпадках узброеных канфліктаў МКЧК каардынуе дзейнасьць нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

МКЧК быў тройчы ўзнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру — у 1917, 1944 і 1963 гадах.
З 2000 г. пасаду старшыні МКЧК займае доктар філязофіі Якаб Келенбэргер.
МКЧК фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраваньняў дзяржаваў-удзельнікаў Жэнэўскіх канвэнцыяў, нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, міждзяржаўных арганізацыяў, а таксама грамадзіх і прыватных структураў.

Адчыненае ў 1992 г. прадстаўніцтва ў Маскве (Расея) падтрымлівае зносіны з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.
Remove ads
Кіраваньне

- Сход. Складаецца з 15-25 чальцоў. Ухваляе штогадовыя каштарысы ды кірункі дзейнасьці. Абірае Старшынства й Раду з уласнага складу і новых чальцоў у свой склад зь ліку швайцарскіх грамадзянаў. Прызначае Кіраўніцтва ды аўдытара.
- Старшынства. Складаецца з старшыні ды 2 намесьнікаў. Вядзе зносіны зь іншымі ўстановамі.
- Рада. Складаецца з 5 чальцоў, абраных Сходам. Кіруе ўласнасьцю ды наймам супрацоўнікаў.
- Кіраўніцтва. Складаецца з галоўнага кіраўніка ды 3-5 кіраўнікоў. Выконвае пастановы Сходу ды Рады. Кіруе працай супрацоўнікаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads