Жэнэва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэнэва
Remove ads

Жэнэ́ва (па-француску: Genève, па-нямецку: Genf Аўдыё De-Genf.ogg , па-італьянску: Ginevra) — другі па велічыні і колькасьці насельніцтва горад Швайцарыі. Траціну насельніцтва складаюць грамадзяне іншых краінаў. Горад разьмешчаны на паўднёва-заходнім беразе Жэнэўскага возера, паміж гарамі Юра і Альпамі. Жэнэва зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага кантону.

Thumb
Жэнэўскі фантан
Хуткія факты
Remove ads

Жэнэва разьдзелена на дзьве часткі ракой Ронай. Стары горад — гістарычны цэнтар Жэнэвы — знаходзіцца на левым беразе. У гэтай частцы знаходзяцца галоўныя помнікі архітэктуры: сабор Сьвятога Пятра, плошча Бург дэ Фур, Жэнэўскі ўнівэрсытэт, Манумэнт Рэфармацыі.

Сусьветна вядомая вялікай колькасьцю прыватных банкаў, Жэнэва таксама вядома як эўрапейская штаб-кватэра ААН, як месца дзе нарадзіўся рух кальвінізму і быў утвораны Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. Усе міжнародныя арганізацыі, якія маюць штаб-кватэры ў Жэнэве, разьмешчаны ў новым горадзе, на правым беразе Роны. Тут таксама знаходзяцца штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Міжнароднага саюза электрасувязі і многіх іншых. Тут знаходзіцца палац, дзе разьмяшчалася штаб-кватэра Лігі Нацыяў — папярэдніцы ААН.

Жэнэва акружаная францускай тэрыторыяй, са Швайцарыяй яе злучае толькі возера і вузкая палоска сушы. Уплыў Францыі бачны паўсюль: у выглядзе мансардных дахаў, жалезных бальконаў, надпісах на францускай мове.

Remove ads

Славутасьці

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads