Міжнародны камітэт славістаў
Міжнароднае навуковае аб’яднаньне, заснаванае ў верасьні 1955 году ў Бялградзе. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны камітэт славістаў — міжнароднае навуковае аб’яднаньне, заснаванае ў верасьні 1955 году ў Бялградзе.
Кожныя 5 гадоў ладзіць Міжнародны зьезд славістаў. Праводзіць абмен выданьнямі між славяназнаўчымі камітэтамі краінаў-удзельніцаў.
Remove ads
Кіраваньне
- Пленум. Складаецца з прадстаўнікоў славяназнаўчых камітэтаў краінаў-удзельніцаў і прадстаўніка славянскай народнасьці лужычанаў (у Нямеччыне). Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Ухваляе рашэньні простай большасьцю галасоў прысутных прадстаўнікоў. Выбірае са свайго складу Прэзыдыюм. Зацьвярджае праграму працы зьезда і колькасьць дакладаў на ім. Ухваляе склад камісіяў. Зацьвярджае рашэньні аб уступленьні ў міжнародныя аб’яднаньні.
- Прэзыдыюм. Складаецца са старшыні і яго намесьнікаў. Старшыня, адзін з намесьнікаў і сакратар прадстаўляюць краіну наступнага зьезду. Выконвае рашэньні Пленума. Прызначае сакратара, сакратара-куратара камісіяў і скарбніка. Склікае славяназнаўчыя нарады[3].
Камісіі
На 2013 год пры Міжнародным камітэце славістаў працавала 35 камісіяў:
- славянскай анамастыкі,
- царкоўнаславянскіх слоўнікаў,
- археалягічная,
- лінгвістычнай бібліяграфіі,
- перакладазнаўчая(en),
- славянскага словаўтварэньня,
- параўнальных дасьледаваньняў славянскіх літаратураў,
- фразэалягічная,
- славянскай паэтыкі,
- дыялекталягічная,
- славянскай лексыкалёгіі і лексыкаграфіі,
- сучаснай гісторыі славянаў,
- ібэрыйска-славянскіх параўнальных дасьледаваньняў,
- дасьледаваньня балта-славянскіх сувязяў,
- балканскай лінгвістыкі,
- этналінгвістычная,
- сацыялінгвістыкі,
- славянскіх літаратурных моваў,
- славянскіх мікрамоваў,
- выкладаньня славянскіх моваў і літаратураў,
- фальклярыстычная,
- славянскіх моўных кантактаў,
- граматычнага ладу славянскіх моваў,
- гісторыі славістыкі,
- фанэтычна-фаналягічная,
- Агульнаславянскага лінгвістычнага атлясу,
- кампутарнай апрацоўкі славянскіх рукапісаў і старадрукаваных кніг,
- Біблейская,
- этымалягічная,
- славянскай аспэкталёгіі,
- дасьледаваньня стараверства,
- кампаратывістычнай і літаратуразнаўчай бібліяграфіі,
- корпусная,
- гістарычнай і культуразнаўчай балканістыкі[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads