Міжэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжэвіцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Плошча яго складае 9606 га.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Цэнтар сельсавета — Міжэвічы; колькасьць населеных пунктаў — 11; насельніцтва — на 01.01.2017- 1046 чалавек[1].

Remove ads

Эканоміка і інфраструктура

На тэрыторыі сельсавета разьмешчаны сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Міжэвічы», Міжэвіцкае лясьніцтва, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёну», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёну». Мэдыцынскія паслугі насельніцтву сельсавета аказваюць Міжэвіцкая ўчастковая бальніца і Астроўскі фэльчарска-акушэрскі пункт.

Гандаль

У 2018 годзе працавалі крамы: аг. Міжэвічы, аг. Вострава, в. Старая Перавалока; астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтакрамай.

Паслугі

Аддзяленьне сувязі ў в. Міжэвічы.

Установы адукацыі

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”;
  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёна”.

Установы аховы здароўя

  • Міжэвіцкая ўчастковая бальніца;
  • ФАП в. Вострава.

Культура

  • філіялы “Міжэвіцкі цэнтар культуры”,
  • “Востраўскі сельскі клюб” дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі раённы цэнтар культуры, народнай творчасьці і рамёстваў”.

Вайсковыя пахаваньні

  • брацкая магіла ў в. Міжэвічы;
  • брацкая магіла ў в. Вострава;
  • магіла партызана Шыла ў в. Хмяльніца;
  • абэліск у в.Махначы.

Культавыя будынкі

  • царква Раства Прысьвятой Багародзіцы ў в. Міжэвічы;
  • Сьвята-Міхайлаўская царква ў в. Старая Перавалока.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads