Царква Сьвятога Мікалая (Засімавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Засімавічы)
Remove ads

Царква́ сьвято́га Мікала́я — праваслаўны храм у Засімавічах Пружанскага раёну, збудаваны ў 1811 року. Помнік архітэктуры клясыцызму.

Славутасьць
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
КраінаБеларусь
вёскаЗасімавічы
Каардынаты52°33′37.6″ пн. ш. 24°21′50.2″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяБерасьцейская 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Дата заснаваньня1811
Апошні плябанярэй Міхаіл Данілаў[1]
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейная
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Царскія вароты Мікалаеўскай царквы, зробленыя Рыгорам Печнікавым

Пабудаваная ў 1811 року на сродкі мясцовага памешчыка Ельца з цэглы і бутавага камяня. Ля царквы знаходзілася драўляная званіца.

У 1889—1893 гг. настаяцелем царквы быў Яўстафі Каліскі — рэдактар «Литовских епархиальных ведомостей» і настаяцель Катэдральнага сабору ў Коўне[2].

У Першую сусьветную вайну пашкоджаная пажарам, у 1916 адноўленая.

У 1924 року царква стала прыпісным прыходам пружанскага Сьвята-Аляксандра-Неўскага сабору. У 1925 праведзены капітальны рамонт царквы і званіцы, пастаўленая агароджа.

Пасьля прыходу Саветаў у траўні 1940 року разрабаваная, у траўні 1962 зачыненая і прыстасаваная пад склад хімічных угнаеньняў.

Пасьля развалу Саюзу дырэктар раённага Дому культуры Васіль Курачынскі, ураджэнец в. Шубічы Засімавіцкага прыходу, выступіў з ініцыятывай аднаўленьня царквы. Матэрыялы для перабудовы царквы былі набытыя старавольскім і шанёўскім калгасамі, крыжы для купалоў вырабілі на Пружанскім масласырзаводзе. Царскія вароты стварыў пружанскі мастак Рыгор Печнікаў. На ахвяраваньні прыхаджанаў было набытае ўнутранае начыньне, частка яго была перададзеная з пружанскага сабору. 24 лістапада 1994 храм быў асьвечаны, праведзеная першая літургія.

Да цяперашняга часу сьцены пад узьдзеяньнем аміячнай салетры выдзяляюць сырасьць і цьвіль.

Remove ads

Архітэктура

Царква — помнік архітэктуры клясыцызму.

Памеры царквы 17 х 8,4 м. Асноўны аб’ём прастакутны ў пляне, невялікім уступам пераходзіць у трохгранную апсыду. Дах двухскатны гонтавы з вальмамі над апсыдай. Галоўны фасад завершаны трыкутным франтонам з вэртыкальнай шалёўкай.

Сьцены па версе аперазаныя прафіляваным карнізам. Да апсыды з паўднёвага боку прымыкае ромбападобная рызьніца.

У зальнай частцы царквы прастакутныя ваконныя праёмы, у апсыдзе — аркавыя.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads