Мікалай Іваноў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Іваноў (нар. 2 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. З 2017 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысьці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да cэзону 2019 году ўжо рыхтаваўся з асноўным складам, з траўня зноў пачаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дублюючым складзе, зрэдку прыцягваўся да першай каманды.

У студзені 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[4]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2020 году вярнуўся ў «Дынама»[5]. У пачатку 2021 году трэнаваўся поруч з рэзэрвовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы»[6]. Зьяўляўся ў складзе «Іслачы» зрэдку і ўжо ў ліпені пакінуў клюб[7]. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[8], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У студзені 2022 году праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры»[9], аднак пазьней вярнуўся ў «Дынама» і пачаў трэнавацца з дублем. У сакавіку 2022 году быў арандаваны «Менскам»[10]. Спачатку рэгулярна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену, а зь лета пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Менск»[11]. У сакавіку 2023 году стаў гульцом віцебскага «Макслайну»[12]. У лютым 2024 году перайшоў у расейскі «Машук-КМВ» зь Пяцігорску[13]. Улетку 2024 году вярнуўся ў «Макслайн»[14]. У студзені 2025 году футбаліст прыяднаўся да мазырскай «Славіі»[15].

Міжнародная

У кастрычніку 2018 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads