Мікалай Казакоў
савецкі вайсковы лётчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Пятро́віч Казако́ў (13 жніўня 1953, бухта Мелкаводная(d), цяпер у Прыморскім краі Расеі — 11 красавіка 1991, Ружанская пушча, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці) — савецкі вайсковы лётчык першае клясы, падпалкоўнік, удзельнік вайны ў Аўганістане.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1956 року пасьля закрыцьця саўгасу «Зорачка» ў Лазоўскім раёне бацькі пераехалі ў пасёлак Праабражэньне(d). Тут Мікалай Казакоў скончыў сярэднюю школу, пасьля працаваў вучнем электрасьлесара на суднарамонтным заводзе Праабражэнскай базы тралавага флёту[2].
Паступіў у Качынскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў (скончыў у 1975), вайсковую службу праходзіў у авіяцыі.
Пасьпяхова прайшоў усе неабходныя выпрабаваньні і паступіў у атрад касманаўтаў, аднак даведаўшыся, што ягоны авіяцыйны полк накіраваны ў Аўганістан, падаў рапарт на адлічэньне дзеля службы ў родным палку. За час знаходжаньня ў Аўганістане Мікалай Казакоў зьдзейсьніў 157 баявых вылетаў, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонае Зоркі.
За 20-гадовы тэрмін службы засвоіў пілятаваньне шасьці тыпаў самалётаў: Ан-2, Л-29, Л-39, МіГ-15, МіГ-21 і Су-25. Зьдзейсьніў 3873 палёты агульнай працягласьцю 2150 гадзін, дасканала выконваў фігуры вышэйшага пілятажу: гарызантальную бочку, пераварот, пятлю Несьцерава.
Remove ads
Гібель
11 красавіка 1991 року камандзір 1-й эскадрыльлі 206-га асобнага штурмавога авіяпалку 26-й паветранай арміі БВА[3] падпалкоўнік Мікалай Казакоў на сваім летаку Су-25 (бартавы нумар 401) выконваў трэніровачны палёт. Пасьля пуску ракет па наземных мэтах на Ружанскім палігоне не спрацавалі супрацьпампажныя сыстэмы рухавікоў самалёту. Пілёт не катапультаваўся, да апошняга намагаючыся ўратаваць машыну, а пасьля цывільнае насельніцтва. Пераляцеўшы празь вёску Клепачы, аб 11:42 самалёт рухнуў у Ружанскай пушчы за 300 м ад населенага пункту.
Пахаваны на могілках у мястэчку Праабражэньне Прыморскага краю (Расея).
Remove ads
Ушанаваньне памяці
На месцы гібелі пілёта ў Ружанскай пушчы ўсталяваны помнік з хваста самалёта[4].
У Праабражэньні імя Мікалая Казакова носіць сярэдняя школа №10[2][5]. Шторок 11 красавіка ў Музэі гісторыі Праабражэнскай базы тралавага флёту ладзіцца Дзень памяці Мікалая Казакова.
Сям’я
Маці Марыя Фёдараўна і брат Леанід жывуць у пасёлку Праабражэньне. Дачка Яўгенія скончыла вайсковую акадэмію і працуе вайсковай юрысткай.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads