210-ы авіяцыйны палігон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
210-ы авіяцы́йны паліго́н, Ружа́нскі паліго́н — палігон ВПС і войскаў СПА ў Ружанскай пушчы. Займае плошчу болей за 7,5 тысячаў га на тэрыторыі Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці. На поўначы абмежаваны вёскамі Ласасін і Шчытна Пружанскага, на поўдні — Міхалінам Бярозаўскага раёнаў.

Мінуўшчына
Палігон створаны 1 студзеня 1946 року як 40-ы акруговы авіяцыйны палігон першай катэгорыі. 30 сьнежня 1956 перайменаваны ў 75-ы акруговы авіяцыйны палігон другой катэгорыі. 13 лютага 1974 расфармаваны, асабовы склад і матэрыяльная частка выкарыстаныя для фармаваньня 536-га навучальнага авіяцыйнага цэнтру ў складзе 26-й паветранай арміі Беларускай ваеннай акругі. У 1989 цэнтар перафармаваны ў 210-ы авіяцыйны палігон першай катэгорыі, у лістападзе таго ж року ўзнагароджаны Ганаровай граматай галоўнакамандуючага ВПС СССР і занесены ў Кнігу пашаны ВПС.
Здарэньні
1 верасьня 1981 року пры падрыхтоўцы да вучэньняў «Захад-81» загінуў капітан Уладзімер Карамзін, камандзір зьвяна.
11 красавіка 1991 року, знаходзячыся на вучэньнях, у Ружанскай пушчы загінуў падпалкоўнік Мікалай Казакоў, камандзір 1-й эскадрыльлі 206-га асобнага штурмавога авіяпалку 26-й паветранай арміі БВА.
Remove ads
Сучаснасьць
Прызначаны для баявога прымяненьня авіяцыйных сродкаў паражэньня, тактычнай вывучкі падразьдзяленьняў войскаў супрацьпаветранай абароны[1]. Прымае армейскія вучэньні, у тым ліку з удзелам расейскіх войскаў[2].
Пры палігоне створаны вайсковы гарадок.
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads