Мікалай Карамзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Міха́йлавіч Карамзі́н (12 сьнежня 1766, в. Міхайлаўка, Бузлукскі павет, Казанская губэрня (паводле іншых дадзеных — вёска Знаменскае, Сымбірскі павет, Казанская губэрня) — 3 чэрвеня 1826, Санкт-Пецярбург) — расейскі гісторык, пісьменьнік, публіцыст.
У 1783—1784 на вайсковай службе. Выдаваў альманахі, часопісы. Яскравы прадстаўнік расейскага сэнтымэнталізму. У гістарычных працах адмаўляў дэспатыю, прыхільнік рэспубліканскага ладу. Абапіраючыся на старажытныя крыніцы, творы В. Тацішчава і М. Шчарбатава напісаў «Гісторыю дзяржавы Расейскай» (т. 1—12, 1816—1829).
Гісторыю Беларусі разглядаў у кантэксце расейскай дзяржаўнасьці. Даў адметныя характарыстыкі старажытных дзяржаўных дзеячаў (Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда і інш.). у «Дадатках» да «Гісторыі…» выкарыстаў шмат выпісак са страчаных пазьней пісьмовых крыніцаў.
Remove ads
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads