Мікалай Лявон Сапега
(пам. 1685) ваявода брацлаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Лявон Сапега (1644 — 1 лютага або 10 чэрвеня 1685) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян валынскі (1677—1683), ваявода брацлаўскі (з 1683), староста оўруцкі[3].
Remove ads
Біяграфія
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Казімера Ўладзіслава.
У 1664 па сьмерці бацькі атрымаў казацкую харугву. Браў удзел у няўдалай для Каралеўства Польскага бітве пад Брагілавам (сьнежань 1666), дзе ягоны аддзел панёс значныя страты.
З уласнай харугвай удзельнічаў у Хоцінскай бітве. У часе кампаніі 1676 року ачоліў панцырную харугву. Браў удзел у бітве пад Венай (1683).
У 1667 абіраўся паслом на сойм. Не цікавіўся палітычнымі пытаньнямі, захоўваў верасьць каралю і вялікаму князю Яну Сабескаму.
Ажаніўся з Ганнай Харленскай (шлюб у 1678), зь якой меў сыноў Адама і Яна, дачку Яну. Пахавалі М. Л. Сапегу ў касьцёле Сьв. Ганны ў Кодні[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads