Казімер Уладзіслаў Сапега
(1650—1703) падскарбі надворны літоўскі, ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімер Уладзіслаў Сапега (1650, места Кодань — 29 красавіка 1703, сяло Капылы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1685—1686) і стольнік вялікі літоўскі (1686), Падскарбі надворны літоўскі (1686—1689), кашталян (1689—1697) і ваявода троцкі (1697)[6].
У 1670-я гады атрымаў у валоданьні палову Гальшанаў (з замкам).
Remove ads
Біяграфія
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Мікалая Лявона.
Навучаўся ў езуіцкіх адукацыйных установах у Львове і Брунсбэргу. Працягваў адукацыю на Захадзе, наведаў Італію, Францыю, Галяндыю і Нямеччыну.
Па вяртаньні ў Літву ўзяў удзел у бітве пад Хоцінам. Апроч таго, браў удзел у войнах з туркамі ў 1673, 1676 і 1683 гадох.
Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на сойм 1683 году. У 1697 годзе на выбарах караля і вялікага князя падтрымаў Аўгуста Моцнага[7].
У першым шлюбе з Францішкай Копец меў сыноў Яна Фрыдэрыка і Мікалая, дачок Юстыну Ганну, Людвіку Алену, Цэцылію Соф’ю і Канстанцыю. У другім шлюбе з Ганнай Вінцэнтай Фрэдра меў сына Яна[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads