Мікалай Пружанскі
расейскі і савецкі пісьменьнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Во́сіпавіч Пружа́нскі (сапр. Нахман Ліно́ўскі; 1844[2] або 1846[3], мястэчка Малеч Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні — 1919, Петраград) — празаік, публіцыст. Псэўданімы Н. О. Трофимов, Н. Пружанский.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і каваля ў мястэчку Малеч[4], атрымаў традыцыйнае выхаваньне ў хедэры й ешыве. Навучаўся ў Віленскай рабінскай вучэльні[5], у Вільні блізка пазнаёміўся з адукаванымі пісьменьнікамі Майсеем Разэнсонам ды Кальманам Шульманам[6]. Расейскую мову вывучыў толькі пасьля сямнаццацігадовага веку.
З-за студэнцкага свавольства[6] вымушаны быў пакінуць Вільню, ня скончыўшы вучобы; перабраўся ў Адэсу, а потым у Мікалаеў. З 1872 асталяваўся ў Пецярбургу.
У 1879 пасьля замаху А. К. Салаўёва на Аляксандра II, з ростам антысэміцкіх настрояў улады быў высланы на паўтара гады ў Пудаж Аланецкай губэрні. Пасьля гэтага хрысьціўся[7]. Як пераказвае Ш. Л. Цытрон, Пружанскі перайшоў ў той час у хрысьціянства, каб вярнуць сябе права жыць у сталічных гарадах. Цытрон са спачуваньнем піша пра цяжкі стан Пружанскага, трактуючы яго як жыда, які трымаў у сакрэце сваю веру:
![]() |
Там сыйшліся выхрысты з вышэйшай пецярбурскай інтэлігенцыі. Між іх былі бюракраты, якія займалі розныя дзяржаўныя пасады, фінансісты, славутыя літаратары. <…> Пасьля таго, як Шапіра прадставіў Пружанскага грамадзе, усе селі за стол, адзін зь іх (гэта быў Соркін) зрабіў кідуш. Іншыя задавалі «чатыры пытаньні», чыталі агаду. <…> Яны адчувалі сябе нібы мараны старажытных Гішпаніі ды Партугаліі, што пад страхам інквізыцыі былі сьвяткавалі сэйдэр у падзем’і. | ![]() |
У 1880—1882 жыў у Адэсе, у 1882 вярнуўся ў Пецярбург[9]. У 1886—1887 выдаваў часопіс «Нева».
У 1912 жыў у Пецярбургу[2], дзе, імаверна, і памёр у багадзельні ў 1918 альбо 1919 годзе.
Remove ads
Творчасьць
Публікавацца пачаў на іўрыце ў газэце «Ha-Meliz» (1862[3] або 1863[2]), потым пачаў пісаць па-расейску.
Першы твор расейскай надрукаваны ў 1869[2] або 1870[3] («Николаевский вестник», апавяданьне «Наташа»). Супрацоўнічаў у шматлікіх расейскіх і расейска-жыдоўскіх друкаваных органах. Пісаў таксама публіцыстычныя артыкулы. У сваіх творах пераважна адлюстроўваў жыцьцё жыдоў; пасьля пагромаў выдаў у Адэсе ў пачатку 1880-х брашуры «Хорошо ли мы делаем, что бьём евреев» і «Виноват ли еврей в том, что он еврей», якія карысталіся вялікім посьпехам. З палітычнай публіцыстыкі таксама меў посьпех артыкул «Сон Крушевана» аб Кішынёўскім пагроме 1903 году(ru).
Крытыкай Пружанскі ацэньваўся як «пладавіты й сэнтымэнтальны бэлетрыст»[10]. Асаблівай увагі заслугоўваюць ягоныя дакумэнтальныя ўспаміны «Перажытае», якія даюць шмат цікавых дробязяў бытовага жыдоўскага жыцьця другай паловы XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Бібліяграфія
Мастацкая проза
- Возникновение достопримечательного города Сеченовки: очерки еврейского быта // Нива, 1872. № 24-30.
- На волнах моря житейского. СПб., 1893.
- Брызги моря житейского: Повести, рассказы и эскизы. СПб., 1887.
- Новый Моисей: роман в 2-х частях из современной русско-еврейской жизни. СПб., 1897.
- Отверженный (из записок сумасшедшего) и другие повести. СПб., 1897.
- Герои жизни: Повести, рассказы и эскизы. СПб., 1898.
- Беглый. СПб., 1898.
- Дети рока. СПб., 1898. Зборнік аповесьцей і апавяданьняў.
- Между фантазией и действительностью. СПб., 1899[3] або 1900[2]; М., 1909.
- Необыкновенная история обыкновенных событий. СПб., 1899[3] або 1900[2]; М., 1909.
- Добрая фея. 1900[11]
- В разгаре страстей: Роман-хроника в 2 частях. СПб., 1902.
- Рассказы. 4 тамы, СПб., 1902—1904.
- Большие таланты: Повести и рассказы. СПб., 1903.
- Без прикрас: Повести, рассказы и драма. СПб., 1904.
- Повести и рассказы. СПб., 1909.
- Козлёнок; Рыжка; Пастух на Севере: 3 рассказа СПб., 1914.
- Из рассказов Фильки Медвежатника. М., 1912; СПб., 1914.
Публіцыстыка
- Литературный шантаж. СПб., 1877.
- Пшеничный город. Одесса, 1880.
- Шут гороховый: Тоже своего рода орган : Юмористическое издание: Выходит в хорошую погоду и то с большими предосторожностями от простуды. Вып. 1. Одесса, 1881.
- И моя газета: Издание юмористическое: Газета политическая и литературная, только не продажная и не глупая: Выходит, когда ей вздумается. Вып. 1. Одесса, 1882.
- Сон Крушевана // Восход, 1903, 5 декабря.
- Жизнь или смерть: О самоубийцах. СПб., 1908.
Успаміны
- Еврейские силуэты. 1884.
- Пережитое // Книжки Восхода, 1903, № 12 (декабрь), с. 3—19; 1904, № 1-12.
- Во сне и наяву. СПб., 1904.
- Литературные воспоминания: Мое знакомство с Федором Михайловичем Достоевским // Новые люди, СПб., 1910, 1 марта, № 2.
- Жизнь как она есть: Рассказы из еврейской жизни. СПб., 1910.
- Каким образом я хотел сделаться миллиардером, даже биллионером, и что из этого вышло. (1911)[11]
Дадатковыя зьвесткі
Мікалай Ліноўскі сьцьвярджаў у сваёй «Аўтабіяграфіі», што ў літаратурную творчасьцю яго залучыў Дастаеўскі, і менавіта пад ягоным уплывам пісьменьнік стаў карыстацца расейскай моваю[12].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads