Мікалай Радзівіл Чорны (манэта)
беларуская памятная манэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́мятная манэ́та «Мікала́й Радзіві́л Чо́рны» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеныя ў абарачэньне 4 лютага 2015 году. Манэты выбітыя са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікел. — 1 рубель.
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Манэта}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Манэты выбітыя з нагоды 500-х угодкаў зь дня нараджэньня Мікалая Радзівіла Чорнага. Уваходзяць у сэрыю «Ўмацаваньне і абарона дзяржавы».
Remove ads
Наміналы
Срэбная
Медна-нікелевая
Апісаньне
Манэты маюць форму кола, зь пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружыне. На бакавой паверхні манэтаў надпіс: «УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ».
- Авэрс: рэльефны відарыс Дзяржаўнага гербу Беларусі і па коле надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; у цэнтры — сцэна ўручэньня Мікалаю Радзівілу Чорнаму княскага тытулу Сьвятой Рымскай імпэрыі на фоне тытульнага аркушу Берасьцейскае Бібліі; пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год біцьця; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.
- Рэвэрс: у цэнтры — рэльефная выява Мікалая Радзівіла Чорнага і ягоны герб; па коле ў два радкі надпісы: МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ і 1515—1565 (гады жыцьця).
Remove ads
Дызайн
- Сьвятлана Заськевіч
Мынца
- РДП «Казахстанскі манэтны двор НБ РК», Вусьць-Каменагорск, Казахстан
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads