Мікалай Слупскі
рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп-суфраган віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Слу́пскі (1616—1693) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).
Біяграфія
У 1649 зрабіўся канонікам Віленскай капітулы, пазьней атрымаў ад Папы Рымскага прызначэньне біскупа-суфрагана віленскага. У 1671 абраны біскупам віленскім, аднак кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі прызначыў на гэтую пасаду Мікалая Стэфана Паца.
21 чэрвеня 1678 асьвяціў кутні камень Касьцёла Сьвятога Францішка Ксавэрыя ў Горадні[1].
Кансэкраваў шэраг касьцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Слонім (бэрнардынак, 30 жніўня 1671), Канстанцінава (1671), Сьвір (1680).
Партрэт біскупа Мікалая Слупскага (1677) — апошняя створаная ў Глуску гравюра майстра Аляксандра Тарасевіча[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads