Мікалай Стафан Пац
(1623—1684) ваявода троцкі, біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Стафа́н Пац (1623 — 8 траўня 1684, Рудава пад Горадняй) — дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (1651—1670), кашталян віленскі (1670), біскуп віленскі (з 1671).
Быў старостам крычаўскім, раканцішкаўскім і лаварышкаўскім.
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стафана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх. Меў братоў Станіслава і Крыштапа Жыгімонта.
Разам з братам Крыштапам Жыгімонтам з 1660 году належыў да прыдворнае прафранцускае групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасьцяў й захаваньня ранейшага палітычнага ладу хутка адыйшоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраваньні дзяржавай. Але неўзабаве ўзяў роспуст з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасьвячэньні й быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт зь Віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасаваньня ягонай намінацыі. З гэтай прычыны быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681 годзе[2].
Remove ads
Галерэя
- Партрэты Мікалая Стэфана Паца
- Невядомы мастак, 1683 г.
- Невядомы мастак, 1684 г.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads