Мікалай Фёдараў
беларускі навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Ільліч Фёдараў (12 сакавіка 1925 — 20 сакавіка 2009) — беларускі навуковец у галіне лясной фітапаталёгіі. Доктар біялягічных навук (1971), прафэсар (1973). Заснавальнік беларускай навуковай школы лясной фітапаталёгіі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
З 1947 року да канца жыцьця працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце (БДТУ). У 1956 року заснаваў першую ў Беларусі навуковую школу па лясной фітапаталёгіі[1]. У 1961—1965 — дэкан завочнага факультэту; у 1972—1991 — загадчык катэдры драўніназнаўства і лесаэксплюатацыі.
Акадэмік Беларускай інжынэрнай акадэміі (1997)[1].
Аўтар 350 навуковых працаў (у тым ліку 6 манаграфіяў) па пытаньнях хваробаў лясных пародаў Беларусі, біялёгіі дрэваруйнуючых грыбоў, паталягічнай фізыялёгіі дрэваў, культываваньня ядомых грыбоў, дрэвазнаўства. Зрабіў 27 вынаходніцтваў. Падрыхтаваў 25 кандыдатаў і 2 дактароў навук.
Пахаваны на Заходніх могілках Менску.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- ордэн Пашаны (2005)[1]
- мэдаль «За доблесную працу. У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- дзьве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савету БССР
- знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі»
Ушанаваньне памяці
19 сьнежня 2014 року ў БДТУ адкрытая мэмарыяльная дошка ў гонар навукоўцы[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads