Мікалай I (папа рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай I (папа рымскі)
Remove ads

Мікалай I (па-лацінску: Nicolaus PP. I); 800, Рым13 лістапада 867, Рым) — папа рымскі з 24 красавіка 858 па 13 лістапада 867 году. Стваральнік папацэзарызму, самы значны пантыфік эпохі Каралінгаў. Каталіцкая гістарыяграфія ўшанавала Мікалая найменьнем Вялікі й унесла яго ў сьпіс сьвятых. Быў сваяком Льва IV і адразу ж пасьля абраньня на папскі трон вырашыў праводзіць «незалежную палітыку», якая ў Рыме заваёўвала ўсё большую папулярнасьць.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Ягоны пантыфікат увайшоў у гісторыю як пэрыяд, калі ўпершыню была пасьлядоўна сфармуляваная ідэаёлёгія папскай тэакратыі. На думку Мікалая I, папа рымскі павінен валодаць усёй паўнатой улады ў Касьцёле, зьяўляцца ягоным адзіным кіраўніком. Ня менш моцна Мікалай падкрэсьліваў вяршэнства папскай улады над уладай сьвецкіх васпаноў у пытаньнях веры й маралі[3]. Увесь пантыфікат Мікалая I быў бесьперапынным ланцугом намаганьняў і барацьбы, накіраваных на тое, каб гэтыя прынцыпы ажыцьцявіць на практыцы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads