Мікіта Дземчанка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікі́та Дзе́мчанка (нар. 6 верасьня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскага «Дынама». З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваўшы ў першым складзе 26 чэрвеня 2019 году ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніту» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 11 ліпеня 2019 году выйшаў у пачатковым складзе каманды ў матчы Лігі Эўропы супраць латвійскай «Ліепаяй» (1:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3]. 10 ліпеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Іслачы» (3:1). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смалявічы»[4]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з рэзэрвовай камандай «Дынама» ды праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне». У выніку пачаў сэзон 2021 году ў складзе дынамаўскага дубля, у далейшым зрэдку зьяўляўся ў асноўнай камандзе. У 2022 годзе пачаў часьцей прыцягвацца да асноўнага складу, у тым ліку нярэдка выходзіў у першай адзінаццатцы.

Міжнародная

У кастрычніку 2019 года выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць зборнай Кіпру (1:0) і быў заменены ў другім тайме. 15 лістапада 2024 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі.

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads