Мільтыяд (папа рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мільтыяд (папа рымскі)
Remove ads

Сьвяты Мільтыяд (лац. Mіltіades; ? — 11 студзеня 314, Рым, Рымская імпэрыя) — 32-і папа Рымскі (2 ліпеня 31111 студзеня 314).

Хуткія факты Пачатак папства, Канец папства ...
Remove ads

Паходжаньне

Згодна з Lіber Pontіfіcalіs, Мільтыяд нарадзіўся ў Афрыцы й, магчыма, паходзіў зь Берберы[4], хоць Рычард П. Макбраэн сьцьвярджае, што ён быў рымлянінам[5].

Пантыфікат

Стаў Папам Рымскім пасьля больш доўгага пэрыяду Sede vacante пасьля сьмерці папы Эўсэбія.

У кастрычніку 312 году Канстантын І перамог Максенцыя й узяў пад кантролю Рым і перадаў Папе Латэранскі палац, які з таго часу стаў папскай рэзыдэнцыяй.

Падчас пантыфікату Мільтыяда, ў 313 г., тэтрархі Канстантын і Ліцыній выдалі Мілянскі эдыкт, які дазваляў вызнаньне хрысьціянства й абвяшчаў вяртаньне царкоўнай маёмасьці. У 313 годзе Мельхіяд старшынстваваў на Латэранскім сынодзе, які апраўдаў біскупа Картагена Цэцыліяна па абвінавачваньнях Даната. Апошні лічыў, што Цэцыліян ня можа быць прызнаны біскупам, бо сярод тых, хто яго пасьвячаў, была асоба, вінаватая ў выданьні сьвятых кніг. На гэтым жа сынодзе Данат быў прызнаны ерэтыком. Потым Мільтыяд быў запрошаны на Сабор у Арле, але памёр да яго правядзеньня. Памёр у Рыме.

Remove ads

Ушанаваньне

У XІІІ стагодзьдзі сьвята сьв. Мільтыяда (як яго тады называлі) было ўключана з памылковай фармулёўкай «пакутнік» у «Асноўны рымскі каляндар», які адзначаўся 10 сьнежня. У 1969 годзе ён быў выключаны зь ліку абавязковых сьвятаў[6] і яго сьвята перанесены на дзень яго сьмерці - 10 студзеня, а яго імя стала пазначацца як «Мільтыяд» без фармулёўкі «пакутнік»[7].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads