Мімас (спадарожнік)
спадарожнік Сатурну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мімас — спадарожнік плянэты Сатурн, адкрыты 17 верасьня 1789 году Ўільямам Гэршэлем. Сваю назву спадарожнік атрымаў ад сына Гэршэля ў 1847 годзе. Паводле грэцкай міталёгіі Мімас — гэта сын багіні Геі.
Нізкая шчыльнасьць Мімасу (1,15 г/см³) паказвае, што ён складаецца ў асноўным з вадзянога лёду зь невялічкімі ўкрапваньнямі камянёў. З-за прыліўных сіл Сатурна, якія ўзьдзейнічаюць на яго, Мімас не зусім сфэрычны, яго доўгая вось на 10% даўжэй, чым кароткая (памеры спадарожніка — 415,6 × 393,4 × 381,2 км). Такая недасканаласьць формы добра прыкметная на здымках з зонда Касіні.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads