Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Міністэ́рства лясно́й гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінлясгас Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць лесакарыстаньне. Міністар лясной гаспадаркі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 1 жніўня 2022 году пасаду міністра займае Аляксандар Кулік.

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...
Remove ads

Будова

  • Апарат — 5 аддзелаў, 3 управы;
  • 6 абласных лесагаспадарчых аб’яднаньняў;
  • Прадпрыемствы — «Белдзіпралес», «Белдзяржлес», «Белдзяржпаляваньне», «Беллесэкспарт»;
  • Установы — «Беллесаабарона», «Беллесрад» і лясны сэлекцыйна-насеньневодчы цэнтар;
  • Вучэльня кадраў лясной гаспадаркі;
  • «Беларуская лясная газэта» (па-расейску: «Белорусская лесная газета»), часопіс «Лясная і паляўнічая гаспадарка» (па-расейску: «Лесное и охотничье хозяйство»).
Remove ads

Задачы

Паводле Часткі 3 Ўставы міністэрства мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне выкарыстаньня, аховы, абароны й аднаўленьня лясоў ды паляваньня;
  • парадкаваньне дзейнасьці лясных ды паляўнічых гаспадарак і падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за выкарыстаньнем, аховаю ды аднаўленьнем лясоў, паляваньнем;
  • забесьпячэньне акупнасьці працы падпарадкаваных лясных гаспадарак;
  • забесьпячэньне спажыўцоў драўнінаю ды лесаматэрыяламі;
  • лесаўладкаваньне.
Remove ads

Паўнамоцтвы

Паводле Часткі 5 Уставы МЛГ валодае паўнамоцтвамі на:

  • выданьне ведамасных пастановаў;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • падачу позвы ў суд аб спагнаньні за шкоду лесу, дзікім жывёлам ды асяродзьдзю іх пражываньня;
  • ухваленьне пастановаў аб спыненьні шкоднай лесу, дзікім жывёлам ды асяродзьдзю іх пражываньня дзейнасьці[3].

Мінуўшчына

На ліпень 2013 году дзяржаўная лясная ахова ў складзе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі налічвала звыш 14 000 супрацоўнікаў, зь іх звыш 9500 (68%) лесьнікоў. У лясных гаспадарках працавала 242 пажарна-хімічныя станцыі і 650 пунктаў супрацьпажарнага інвэнтару. Для выяўленьня пажараў пабудавалі 59 мачтаў і 469 вышак, зь іх звыш 160 (34%) зь відэаназіраньнем[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads