Міралем П’яніч
басьнійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міралем П’яніч (па-басьнійску: Miralem Pjanić; нар. 4 красавіка 1990 году, Тузла, СФР Югаславія) — басьнійскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны. Гуляе часьцяком у якасьці атакавалага паўабаронцы, вядомы як плэймэйкер зь вялізнымі тэхнічнымі здольнасьцямі[7].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец юнацкіх камандаў люксэмбурскага «Шыфлянжу» й францускага «Мэцу». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клюбу «Мэц», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 32 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе клюбу быў асноўным гульцом каманды.
Сваёй гульнёй за «Мэц» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу ліёнскага «Алімпіку», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за каманду зь Ліёну наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе ліёнцаў таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. Да табару «Ромы» далучыўся ў 2011 годзе.
Міжнародная
У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Люксэмбургу. Аднак пазьней вырашыў гуляць за каманду свай радзімы. Пасьля атрыманьня басьнійскага пашпарту ў пачатку 2008 году, Міралем дэбютаваў у складзе зборнай Босьніі і Герцагавіны 20 жніўня 2008 году ў гульні супраць зборнай Баўгарыі, якая скончылася перамогай баўгараў зь лікам 2:1[8].
Remove ads
Дасягненьні
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2018
«Барсэлёна»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2021
«Бэшыкташ»:
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2021
ЦСКА:
- Уладальнік Кубка Расеі: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads