Міраслаў (Летува)
вёска ў Аліцкім раёне Аліцкага павету Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міраслаў (лет. Miroslavas) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёмана. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 382 чалавекі. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Аліты.
Міраслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзе.
Remove ads
Назва
Ад пачатку паселішча мела рускую назву Слабада. Сваю цяперашнюю назву яно атрымала ў 1744 годзе ў гонар гаспадароў маёнтку Міраслаўскіх.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Міраслаў упамінаецца ў XVII ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У XVIII ст. Міраслаў атрымаў статус мястэчка. У 1719 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Міраслаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскай губэрні. На 1827 год у мястэчку было 33 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Міраслаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 328 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 382 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1847)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads