Місысага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Місысага (па-ангельску: Mississauga) — горад у Канадзе, разьмешчаны на поўначы правінцыі Антарыё, на беразе возера Антарыё. Горад месьціца ў рэгіянальным муніцыпалітэце Піл, у заходняй частцы Вялікага Таронта.
Remove ads
Гісторыя
На моманту прыбыцьця эўрапейцаў у XVII стагодзьдзі на тэрыторыі сучаснага Місысага жылі індзейскія плямёны іракезаў, якія жылі ў даліне ракі. Аднымі зь першых эўрапейцаў у рэгіёне былі францускія гандляры.
На тэрыторыі сучаснага гораду паступова зьявіліся вёскі. Пасьля вайны за незалежнасьць ЗША мноства амэрыканскіх раялістаў атрымалі землі ў рэгіёне, таксама на тэрыторыі гораду сяліліся мігранты зь Нью-Брансўіку. У 1830-х гадох сяды пераехала група пасяленцаў зь Нью-Ёрку. Такім чынам урад жадаў кампэнсаваць маёмасьць ляялістаў, якая была страчана ў калёніях. У 1820 годзе дзяржава закупіла дадатковую зямлю ад індзейцаў, дзякуючы чаму дадатковая былі заснаваныя паселішчы, у тым ліку: Барбэлтаўн, Брытанія, Бэрнгэмторп, Дэры Ўэст, Элмбанк, Малтан, Мідаўвэйл Віладж, Маўнт Чарлз і Стрытсьвіл. Рост колькасьці насельніцтва эўрапейскага паходжаньня прывёў у канчатковым выніку да зрушэньня колькасьці індзейцаў. У 1847 годзе ўрад перамясьціў іхную рэзэрву ў Даліну Вялікай ракі каля сучаснага Гагерсьвілу.
Remove ads
Эканоміка
Сярод самых моцных галінаў у горадзе маюцца прадстаўніцтва кампаніяш фармацэўтыкі, банкаўскай справы й фінансаў, электронікі й кампутараў, транспартаваньня.
Транспарт
У Місысозе знаходзіцца найбуйнейшы міжнародны аэрапорт у Канадзе — Таронта Пірсан.
Горад-сябар
Карыя, Японія
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads