Міс Расея

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міс Расе́я — штогадовы расейскі нацыянальны конкурс прыгажосьці. Упершыню быў праведзены ў 1927 годзе.

Гісторыя

У 1927—1938 гадах конкурс праводзіўся ў Парыжы (на той момант у Францыі пражывала каля 200 тысячаў эмігрантаў з Расеі; у СССР праводзіць падобныя конкурсы тады не ўяўлялася магчымым). Першапачаткова прыгажунь выбіралі толькі зь ліку эмігрантак. Але з 1929 году заснавальнікам аглядаў расейскіх прыгажунь узяў на сябе парыскі часопіс «Ілюстраваная Расея», і геаграфія адбору канкурсантак пашырэла — зараз у конкурсе маглі ўдзельнічаць расейскія дзяўчыны, якія пражываюць у любых эўрапейскіх краінах. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны, конкурс «Міс Расея», як і іншыя конкурсы прыгажосьці перастаў праводзіцца. У 1989 годзе конкурс зноў быў адроджаны, з гэтага моманту ён праводзіцца ў Маскве (у 1989 і 1990 гадах зваўся «Міс СССР»). Прэзыдыюм конкурсу ўзначаліў Мікалай Мікалаевіч Косьцін, які ўвёў «Міс Расея» у новае стагодзьдзе з годным сьпісам партнэраў і, менавіта падчас яго тэрміна кіраваньня дырэкцыяй, былі дасягнутыя найболей значныя для конкурсу вяршыні.

Remove ads

Пераможцы конкурсу

  • 1927 год — Кіра Склярова
  • 1928 год — Ніна Северская
  • 1929 год — Валянціна Астэрман (дыскваліфікаваная, карона перайшла да Ірыне Лявіцкай)
  • 1930 год — Ірына Вэнцель
  • 1931 год — Марына Шаляпіна
  • 1932 год — Ніна Поль
  • 1933 год — Тацяна Маслова
  • 1934 год — Кацярына Антонава
  • 1935 год — Мар'яна Гарбатоўская
  • 1936 год — Арыядна Гедзеонава
  • 1937 год — Ірына Ільліна
  • 1938 год — Яўгенія Дашкевіч
  • 1989 год — Юлія Суханава
  • 1990 год — Марыя Кежа
  • 1993 год — Ганна Байчык
  • 1995 год — Эльміра Туюшава
  • 1996 год — Аляксандра Пятрова
  • 1997 год — Алена Рагожына
  • 1998 год — Ганна Малова
  • 1999 год — Ганна Круглова
  • 2001 год — Аксана Фёдарава
  • 2002 год — Сьвятлана Каралёва
  • 2003 год — Вікторыя Лапырова
  • 2004 год — Дыяна Зарыпава
  • 2005 год — Аляксандра Іваноўская
  • 2006 год — Тацяна Котава
  • 2007 год — Ксенія Сухінава
  • 2009 год — Сафія Рудзьева
Remove ads

Скандалы

У 1929 годзе пераможцам конкурсу «Міс Расея» стала Валянціна Астэрман. Аднак пасьля завяршэньня конкурсу высьвятлілася, што ў яе апынуўся не ўцякацкі пашпарт, як ва ўсіх удзельніц, а нямецкі. Гэта супярэчыла правілам конкурсу, карона перайшла да Ірыны Лявіцкай.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads