Міс Сьвету
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міс Сьвету (па-ангельску: Miss World) — міжнародны конкурс прыгажосьці, які праводзіцца штогод. Адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосьці ў сьвеце, нараўне з конкурсамі «Міс Сусьвет» і «Міс Зямля».

Гісторыя конкурсу
Конкурс «Міс Сьвету» зьявіўся ў Вялікабрытаніі дзякуючы Эрыку Морлі ў 1951 годзе. З 2000 году, яго жонка, Джулія Морлі, сустаршыня шоў.
Нараўне са сваім конкурсамі-канкурэнтамі «Міс Сусьвет» і «Міс Зямля», гэтае шоў зьяўляецца адным з самых вядомых конкурсаў прыгажосьці ў сьвеце. Тэлешоў фіналу конкурса зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце, аўдыторыя ўключае гледачоў больш чым у 200 краінах.
«Міс Сьвету» першапачаткова быў арганізаваны як фэст конкурс бікіні і зваўся «Міс Сьвету» прэсай. Першапачаткова ён быў заплянаваны як разавае мерапрыемства. Пазнаўшы аб шоў «Міс Сусьвет», Морлі вырашыў зрабіць шоў штогадовым.
Апазыцыя на нашэньне бікіні прывяла да іх замены больш сьціплымі купальнікамі пасьля першага конкурсу. У 1959 годзе Бі-бі-сі пачаў вяшчаньне конкурсу. Папулярнасьць шоў вырасла са зьяўленьнем тэлебачаньня.
У 1980-х гадоў, у шоў дадалі тэсты інтэлекту і асобы. Тым ня менш, конкурс разглядаецца як старамодны і даволі палітычна некарэктным у сваёй роднай Брытаніі.
Традыцыйна «Міс Сьвету» жыве ў Лёндане адзін год.
Remove ads
Пераможцы конкурсу

У 1994 годзе тытул атрымала Айшварыя Рай, а ў 2000 годзе — Прыянка Чопра. Пяць разоў за ўсю гісторыю конкурсу станавіліся прадстаўніцы Індыі і Вэнэсуэлы.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Міс Сьвету — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads