Міс Сусьвет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міс Сусьвет — міжнародны конкурс прыгажосьці, які праводзіцца штогод. Самы прэстыжны конкурс прыгажосьці ў сьвеце.

Гісторыя

Пасьля перамогі ў конкурсе Міс Амэрыка 1951 году Іялянда Бэтбэзэ адмовілася пазаваць у купальніках Catalina, якія вырабляліся кампаніяй Pacific Mills, якая была буйным фундатарам конкурсу. Тады ў 1952 году Pacific Mills выйшла з удзелу ў Міс Амэрыка і заснавала альтэрнатыўны амэрыканскі конкурс Міс ЗША і міжнародны конкурс Міс Сусьвет. Першы конкурс быў праведзены ў Лонг-біч і на ім перамагла Армі Куусэла зь Фінляндыі.

Конкурс быў упершыню паказаны па тэлебачаньні ў 1955 годзе. Да 1971 году конкурс праводзіўся ў ЗША, але з 1972 ён кожны год праводзіцца ў новай краіне.

Пасьля конкурс стаў часткай кампаніі Kayser-Roth, а затым Gulf and Western Industries. У 1996 годзе права на правядзеньне конкурсу былі набытыя Дональдам Трампам. Геаграфія краін-удзельніц працягвае пашырацца. У апошнія гады да яго далучыліся Кітай (2002), Альбанія (2002), Віетнам (2004), Грузія (2004), Этыёпія (2004), Латвія (2005), Казахстан (2006) і Танзанія (2007).

У 2002 годзе яго пераможцай стала Міс Расеі Аксана Фёдарава. Аднак яна страціла тытул пасьля таго, як не змагла выканаць усе зьвязаныя зь ім абавязкі. У 2005 годзе перамагла Натальля Глебава, Міс Канада, якая нарадзілася ў Расеі, Туапсэ.

Remove ads

Конкурс сёньня

Адбор удзельніц

Удзельніцы конкурсу Міс Сусьвет як правіла адбіраюцца на нацыянальных конкурсах прыгажосьці краін-удзельніц. Аднак гэта не заўсёды так. Удзельніца конкурсу 2004 году ад Аўстраліі Джэніфэр Хоўкінс была проста адабраная мадэльным агенцтвам, а нацыянальны аўстралійскі конкурс не праводзіўся, бо лічыўся састарэлым. Мінімальны ўзрост удзельніцы Міс Сусьвет павінен быць 18 гадоў.

Асноўны конкурс

Цяпер асноўны конкурс праводзіцца на працягу двух тыдняў у траўні-чэрвені чарговага году. У 1970—1990-х конкурс працягваўся месяц, але цяпер яго працягласьць была скарочаная.

Месцы ўдзельніц вызначаюцца галасаваньнем судзьдзяў. Пераможца атрымлівае кантракт тэрмінам на адзін год, на працягу якога ездзіць па сьвеце з рэклямнымі мэтамі.

Remove ads

Пераможцы конкурсу

Больш інфармацыі Year, Міс Сусьвет ...

Вонкавыя спасылкі

Міс Сусьветсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads