Мітэнвальд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́тэнвальд (па-нямецку: Mittenwald) — нямецкае мястэчка ў Баварыі недалёка ад аўстрыйскай граніцы. Месьціцца ў даліне ракі Ізар на поўначы Альпаў.
Remove ads
Лягер для перамешчаных асобаў

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1946—1951 гг. у мястэчку знаходзіўся лягер для перамешчаных асобаў. Лягер ДП[a] месьціўся над невялікім возерам Лютэнзэе (Lüttensee) у двухпавярховых казармавых будынках. Пераважалі там расейцы, але меліся ўкраінцы і беларусы.
У лягеры ў 1947 годзе былі заснаваны беларускі садок[3] і пачатковая школа. Выдаваўся часопіс беларускай моладзі «Вясна»[4].
Дзяцей у садку было 13, у тым ліку 5 хлапцоў і 8 дзяўчат у веку ад 3-х да 6-ці гадоў. Праграма навучаньня: вершы, казкі, песьні, рухомыя гульні, малюнкі, вырэзваньне з паперы розных фігураў і арнамэнтаў, ляпленьне з плястыліны. Настаўніцаю ў садку была сп-ня Ганна Стома. У пачатковай беларускай школе працавала 4 клясы, дзе ў 1947—1948 навучалася 20 дзяцей, а ў 1948—1949 — 24 дзіцёнкі. Настаўнікамі ў школе працавалі сп. Анатолі Валюшка, Сымон Шаўцоў. Вучні старэйшых клясаў належалі да Беларускага скаўтынгу[5].
Дачыненьні расейскай адміністрацыі лягеру да беларускае школы былі нэгатыўныя, а часамі нават і варожыя. Увосені 1949 году ДП-лягер у Мітэнвальдзе быў зьліквідаваны, а разам зь ліквідацыяй яго перасталі існаваць школьныя ўстановы й арганізацыя беларускіх скаўтаў.
У 1948 годзе побач з горадам у Альпах беларусы паставілі помнік у гонар слуцкіх паўстанцаў[6].
Remove ads
Заўвагі
- Ад анг. displaced persons — перамешчаныя асобы.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads