Міт Ромні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўілард Міт Ромні (па-ангельску: Willard Mitt Romney; нарадзіўся 12 сакавіка 1947 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі палітык. Кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2012 году ад Рэспубліканскае партыі. Чалец Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён (мармоны).
Remove ads
Біяграфія
Пасьля заканчэньня школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардзкі унівэрсытэт, дзе правучыўся два сэмэстры. З Стэнфарду Міт адправіўся ў Францыю, дзе займаўся місіянэрскай працай.
Па вяртаньні з Францыі Ромні паступіў ва ўнівэрсытэт Брыгама Янґа, скончыўшы яго ў 1971 годзе з дыплёмам бакаляўра ґуманітарных навук. Пасьля гэтага паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, атрымаўшы ў 1975 годзе ступень доктара права й магістра дзелавога адміністраваньня (MBA)[1].
Зьяўляўся старшынём арґкамітэту зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіты 2002 году. Працаваў ґубэрнатарам штату Масачусэтс з 2003 па 2007 гады. Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскае партыі на выбарах 2008 году, аднак 7 лютага, пасьля «супэраўторку», зьняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны зьезд, Макейн — 707 галасоў, Гакабі — 195 галасоў).
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2012 году. Перамог на ўнутрыпартыйным праймэрыз у склад Рэспубліканскай партыі у некалькіх штатах[2]. Па хадзе перадвыбарнай кампаніі адбыўся канфуз, калі камандай Міта Ромні ў траўні быў выпушчаны дармовы мабільны дастасунак для смартфонаў «iPhone» і іншых прыладаў з апэрацыйнай сыстэмай «Apple iOS», якое ўсталёўвае ў перасылальныя малюнкі словы «Амэрыка лепей зь Мітам» з памылкай друку ў выглядзе слова «Amercia», што стала чыньнікам шматлікіх насьмешак у СМІ й інтэрнэце[3].
Вядомы праз уласныя рэзкія выказваньні ў бок кіруючых рэжымаў Расеі й Кітаю.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads