Міхалёва (Вялейскі раён)
былы фальварак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхалёва[1] — колішні фальварак на тэрыторыі сучаснага Вязынскага сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Фальварак знаходзіўся паміж вёскамі Азярэц і Паняцічы, каля шляху Вялейка—Вязынь[2].
Фальварак упершыню згадваецца ў XIX стагодзьдзі. Уваходзіў у склад Вязынскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні.
За часам міжваеннай Польшчы населены пункт, тады пад назвай Michalewo, належаў да гміны Вязынь, якая ўваходзіла ў склад Вялейскага павету[3][4], з 1926 году ў складзе Віленскага ваяводзтва. Бліжэйшая рымскакаталіцка парафія — Ільля, праваслаўная — Вязынь[4]. Паводле вынікаў дзяржаўнага статыстычнага сьпісу (ад 1921 году), у фальварку заставаўся 1 хатні будынак, у якім жылі 1 мужчына і 3 жанчыны (3 рымскіх каталікоў, 1 праваслаўны/-ая; 3 палякі, 1 беларус/-ка)[3]. Пазьней у населеным пункце зямельныя ўчасткі атрымалі польскія вайскоўцы: Пётар Анджэеўскі, Уладыслаў Кухарскі, Рудольф Кучынскі ды Ян Охаль[5]. Дзеці зь Міхалёва хадзілі ў 1-клясную школу ў Паняцічах[6].
У дакладным, але прыватным сьпісе Быстрыцкага, азначаны як «пасада»[4]. У выніках статыстычнага сьпісу ды на мапе ад 1931 году пазначаны як «фальварак»[2]. У афіцыйным даведніку з 1938 году пазначаны як «пасада», у якай была 7 будынкаў ды 37 жыхараў (па стану на 9 сьнежня 1931 году). [7].
Невядома калі быў ліквідаваны населены пункт.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads