Міхал Сапель
беларускі ксёндз From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Са́пель (17 лістапада 1967 — 10 сьнежня 2021) — беларускі каталіцкі сьвятар, першы пробашч адроджанай парафіі Касьцёлу Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) на Залатой Горцы ў Менску.
Remove ads
Дзяцінства, адукацыя
Сапель нарадзіўся ў Браславе. Ягоны бацька быў праваслаўным і працаваў электрыкам, а маці каталічкай, якая працавала на мясцовым рыбазаводзе[2][3].
У 1984 годзе ён паступіў у мэдычную вучэльню ў латвійскім Даўгаўпілсе, але праз год перавёўся ў духоўную сэмінарыю ў Рызе, якую пасьпяхова скончыў у 1990 годзе[2][4].
Сьвятарская й іншая дзейнасьць
У 1990 годзе Сапель быў прызначаны вікарыем Касьцёлу Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках у Менску. Пазьней ён атрымаў ад арцыбіскупа і будучага кардынала Казімера Сьвёнтка заданьне душпастырскай апекі над тымі, хто ў Менску жадаў маліцца па-беларуску: «Ты мусіш заняцца беларусамі»[4].
Дзякуючы грамадзка-палітычным пераменам на пачатку 1990-х гадоў аднавіліся набажэнствы ў адной з забраных савецкімі ўладамі менскіх сьвятынь — Касьцёле Найсвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) на Залатой Горцы[2][4]. У 1990-я парафія "стала сапраўды залатым месцам, дзе зьбіралася шмат [беларускай] выбітнай інтэлігенцыі"[3].
Сапель разьвіваў мэтадычную працу па перакладзе літургічных тэкстаў на беларускую мову, галоўным плёнам якой стаў выдадзены ў 2004 годзе «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі». Таксама ён наладжваў дабрачынную дзейнасьць — у 1991 годзе ў Менску зьявілася свая арганізацыя Caritas, якая праз некалькі год стварыла дзіцячы цэнтар у Ляскоўцы[2][4]. У 1992 годзе было наладжана выданьне часопіса «Хрысьціянская думка»[3].
Акрамя парафіі на Залатой Горцы, Сапель да 1996 году быў пробашчам парафіі ў Ракаве і пэўны час з душпастырскай неабходнасьці служыў вернікам у Заслаўі[2][4].
Remove ads
Сьмерць
Сапель памёр 10 сьнежня 2021 на 55-м годзе жыцця.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads