Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)
Remove ads

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа, таксама Кальварыйскі касьцёл[1] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Менску. Знаходзіцца на Кальварыйскіх могілках, пад адрасам Кальварыйскі праезд, 1. Кампазыцыйная дамінанта прадмесьця Кальварыі. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Thumb
Кальварыйскі касьцёл
КраінаБеларусь
МестаМенск
Каардынаты53°54′32″ пн. ш. 27°30′17″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Будаваньне18391841 гады
СтатусАхоўная зона
Стандзее
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Утварае адзіны архітэктурны комплекс з капліцамі і могілкавай брамай.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1750 годзе староста шатроўскі Т. Ваньковіч падараваў менскім кармэлітаў фальварак Доўгую Ніву (або Кальварыю) з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарачых пабудоваў. Побач з фальваркам манахі заснавалі кляштарныя могілкі з «кальварыяй», то бок Крыжовым шляхам з 36 капліцамі ў месцах стаяньняў.

У 1754 годзе ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тыс. злотых на будаваньне касьцёла, пры якім з 1755 годзе пачало дзейнасьць брацтва Панскай Мукі[2]. Сьвятыня была «драўлянай, на падмурку», мела дзьве высокія 3-ярусныя вежы[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзеяць. У 1798 годзе па стварэньні Менскай дыяцэзіі, сьвятыня перайшла да менскіх францішканаў, а могілкі сталі агульнымі каталіцкімі могілкамі.

У 1836 годзе струхлелы драўляны будынак разабралі, а на яго месцы ў 1839—1841 гадох збудавалі новую мураваную сьвятыню. У 1842 годзе касьцёл асьвяцілі.

Найноўшы час

У 1930-я гады касьцёл застаўся адзінай дзейнай сьвятыняй у Менску, аднак у ім не было плябана. Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Набажэнствы аднавіліся ў час нацысцкай акупацыі Менску, аднак адразу па вайне будынак прыстасавалі пад майстэрні. У 1980 годзе касьцёл вярнулі вернікам. Ён стаў першай у паваенны час дзейнай каталіцкай сьвятыняй у месьце, тады ж помнік адрэстаўравалі.

У наш час касьцёл адміністрацыйна належыць да Кальварыйскага дэканату Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі[4].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам з прастакутнай апсыдай. Дзьве невялікія капліцы, прыбудаваныя да бакавых фасадаў, утвараюць падабенства трансэпту. Галоўны ўваход мае выгляд стральчатага парталу, над ім знаходзіцца вежа-званіца.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным з распалубкамі скляпеньнем[3]. У крыпце пад касьцёлам спачылі мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads