Міхал Юзэф Сапега

(1670—1738) пісар польны літоўскі, ваявода падляскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Юзэф Сапега
Remove ads

Міхал Юзэф Сапега (1670 — 6 сакавіка 1738, Шалён-ан-Шампань) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1687—1692) і стражнік вялікі літоўскі (1692—1698), пісар польны літоўскі (1698—1730), ваявода падляскі (з 1728). Генэрал-маёр войска ВКЛ (1710), генэрал-лейтэнант кавалерыі (1714), генэрал-лейтэнант саксонскага войска (1733)[2]. Быў старостам мельніцкім (з 1725).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Тэрэза зь Веляпольскіх

Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Бэнэдыкта Паўла, падскарбія вялікага літоўскага, і Ізабэлы з Тарлаў.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Варшаве, у 1687—1688 гадох працягваў адукацыю ў Францыі і Італіі.

У 1687 годзе атрымаў урад чашніка, у 1692 годзе — стражніка, у 1698 годзе — пісара польнага. У 1728 годзе стаў ваяводам падляскім. Абіраўся паслом на соймы 1690, 1720 і 1726 гадоў.

Удзельнічаў у кампаніях супраць туркаў у 1695 і 1698 гадох. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1702—1709 падтрымліваў Карла XII і Станіслава Ляшчынскага.

Амніставаны Аўгустам Моцным, у 1713 выпраўляўся з пасольствам у Турэччыну. У 1710 годзе стаў генэрал-маёрам войска Вялікага Княства Літоўскага, у 1714 годзе — генэрал-лейтэнантам кавалерыі, у 1733 годзе — генэрал-лейтэнантам саксонскага войска. У 1735 пакінуў межы Рэчы Паспалітай.

У 1700 годзе ажаніўся з Тэрэзай Марыяй (пам. па 1717), дачкой канцлера вялікага кароннага Яна Веляпольскага (пам. 1688). У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Бэнэдыкт Аўгуст (пам. 1730), староста мельніцкі (1730)
  • Юзэф Фрыдэрык (1717—1732), староста мельніцкі, пунскі і стакліскі (1730), ратмістар каронных войскаў

Спачыў ў парафіяльным касьцёле ў Сямятычах[3].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads