Шалён-ан-Шампань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шалён-ан-Шампань (па-француску: Châlons-en-Champagne) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Марна ў рэгіёне Гранд-Эст. Да 1 студзеня 2016 зьяўляўся сталіцай рэгіёну Шампань-Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс і саступае па насельніцтву традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа. Насельніцтва складе 44 899 чалавек (2013).
Пасьля Францускай рэвалюцыі горад быў перайменаваны ў Шалён-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву.
Remove ads
Гісторыя
Да прыходу рымлянаў на месцы Шалёну знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племені каталяўнаў. У Рымскай імпэрыі горад называўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталяўнскіх палях.
У Сярэднявеччы горадам кіравалі біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гіём з Шампо. У XV стагодзьдзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад ангельцаў. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалён парлямэнт з варожага яму Парыжа.
У гады Другой імпэрыі пад Шалён быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне вайсковы лягер, які да гэтага часу не страціў свайго ваеннага значэньня. Гістарычныя помнікі Шалёну моцна пацярпелі падчас бамбаваньняў у красавіку й ліпені 1944 году.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads