Міхась Шаховіч

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхась Шаховіч
Remove ads

Міхась Шаховіч (20 лістапада 1953, Сакі, Бельскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча — 5 чэрвеня 2000, Беласток, Польшча) — беларускі паэт у Польшчы[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 20 лістапада 1953 году ў в. Сакі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польшчы ў сялянскай сям’і[2].

У 1972 годзе скончыў Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім. У 1972 годзе паступіў на аддзяленьне беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1975 годзе перайшоў на завочнае навучаньне (скончыў у 1977) і пачаў працаваць журналістам у беларускім штотыднёвіку «Ніва». З 1985 году — адказны сакратар польскага грамадзка-культурнага штомесячніку «Кантрасты». З 1990 году — кіраўнік выдавецкай суполкі «Сумежжа». Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1985 году.

Жыў у Беластоку, дзе і памёр 5 чэрвеня 2000 году. Пахаваны ў Беластоку на гарадзкіх могілках.

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў у 1974 годзе вершам «Туды» на старонках газэты «Ніва». Пісаў на беларускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Прамінаньне» (1978), «Сьвятая ноч» (паэма, з паралельным перакладам на польскую мову, 1979), «Напевы» (паэмы, 1987) і зборніку гумарыстычных апавяданьняў «Вада ў рэшаце» (1983).

У 1982 годзе пад яго рэдактарствам выйшаў навуковы зборнік «Мост праз стагодьдзі», прысьвечаны беларуска-польскім культурным узаемасувязям.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads