Сакі (Бельскі павет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сакі́ (польск. Saki, падляск. Sakí[2]) — вёска ў Польшчы, каля ракі Арыянкі. Уваходзяць у склад гміны Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.
Remove ads
Назва
Сака, пазьней Зак (Sacco, Sack) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
Сакі былі заснаваныя як паселішча путных слуг на шляху з Варшавы ў Вільню. Да іх абавязкаў прыналежала, між іншым, служба пры транспартаваньні каралеўскага почту (вядома, што жыхары Сакоў займаліся тым яшчэ ў канцы 18 ст.). Існавалі тут таксама карчмы на гэтым важным шляху[4]. У міжваенны пэрыяд Сакі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 137 жыхароў (3 каталікоў палякаў і 134 праваслаўных беларусаў)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Сакі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- 1905 год — 372 чалавекі[6]
Склад
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[7]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім[8]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Ураджэнцы
- Міхась Шаховіч (1953—2000) — беларускі паэт
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads